Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у датэрміновым галасаванні

Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыйшоў на адзін з выбарчых участкаў у Мінску, каб аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў.
«У Беларусі вельмі важна захаваць тое, што сёння маем: мір, спакой, стабільнасць, згоду ў грамадстве»,
— падкрэсліў іерарх.
Мітрапаліт Веніамін патлумачыў, што ў асноўны дзень, 26 студзеня, будзе праводзіць богаслужэнні, таму яму зручней прыйсці на выбарчы ўчастак загадзя.
Гэтак жа сама тлумачаць свае рашэнні і іншыя святары, якія дэманстратыўна ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні.