Ксёндз Дзмітры Прыступа распавёў, як «пракаціў» на капоце вайскоўца падчас пратэстаў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
31-гадовы каталіцкі святар Дзмітры Прыступа пакінуў Беларусь з-за пераследу па крыміналцы. Ён упершыню распавёў Радыё Свабода сваю версію таго, што адбылося, з-за чаго сілавікі распачалі супраць яго справу.
???? Тады я прыняў рашэньне, што трэба ўцякаць, бо напалі невядомыя. Я перажываў таксама за сваё жыцьцё. Трапіў у паварот у 90 градусаў і заўважыў, што перада мой стаіць адзін з гэтых людзей. Ён ня ведаў, у які бок бегчы, а я ехаў проста. Я зьбіў яго. Ён пракаціўся крыху па капоце, хуткасьць была невялікая. Потым ён устаў і пайшоў.
Уся размова пра тыя падзеі, а таксама пра тое, чым ён займаецца зараз, па спасылцы.
Дзмітры Прыступа, па нашым звесткам, не адзіны з ксяндзоў пад крымінальным пераследам. Апроч каталіцкіх святароў, крымінальныя справы былі заведзеныя супраць як мінімум двух праваслаўных святароў — Сяргея Рэзановіча і Уладзіслава Багамольнікава, а таксама аднаго пратэстанцкага пастара — Віталя Чычмарова.