Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Барок пра сваю брацію: адных судзяць, а другія цалуюцца з тымі, хто судзіць

Ксёндз Барок пра сваю брацію: адных судзяць, а другія цалуюцца з тымі, хто судзіць

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Ксёндз Вячаслаў Барок аналізуе сітуацыю, якая склалася ў Касцёле Беларусі ў дачыненні да пацярпелых ад улады святароў:

— За два месяцы з пачатку актыўнай фазы вайны ва Ўкраіне, ў Беларусі папалі пад рэпрэсіі 7 святароў розных канфесій. Кожны з іх на розны спосаб пакараны. Але прычына была адна. Усе яны так ці інакш выступілі супраць вайны і несправядлівасці ў краіне. І тым самым выконвалі свой пастырскі абавязак.

Мяне асабіста не здзіўляе тое, што за сваю пазіцыю святары з боку дзяржавы атрымалі пакаранне. Здзіўляе тое, што з боку вышэйшай ўлады касцёла не атрымалі апраўдання. Чаму Касцёл не вынес свой вердыкт па рэпрэсаваным святарам? Чаму ніхто на афіцыйным узроўні не выказаўся пра іх? Чаму біскупы не бароняць добрае імя святароў? Чаму, напрыклад, не сказаць публічна, прынамсі так, як Пілат на судзе Ісуса апраўдаваў «мы не знаходзім у іх віны»?


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава