Ксёндз Барок: “Не быць скотам, людзьмі звацца” — найлепшая ідэя сёння

Калі яшчэ 25 гадоў таму для беларусаў істотным і фундаментальным быў падыход “абы была чарка і шкварка”, а астатняе не важна, то сёння ў іх зусім іншыя каштоўнасці. Людзі, выходзячы на вуліцы, заяўляюць уголас, што ім патрэбная свабода, праўда, яны хочуць салідарнасці. І гэта цудоўна, кажа ксёндз Вячаслаў Барок.
Пра тое, як у змаганні за свабоду і праўду не забыцца на важнасць такіх каштоўнасцяў, як родная мова, любоў да сябе і бліжняга, любоў да нашай Бацькаўшчыны, мы і разважаем у чарговым выпуску “Ідэі Х” з ксяндзом Вячаславам Барком.