Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Крыжовы паход» БПЦ супраць «Дажынак»

«Крыжовы паход» БПЦ супраць «Дажынак»

«Крыжовы паход» БПЦ супраць «Дажынак»
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

30 лістапада ў Інстытуце Філасофіі НАН адбыўся круглы стол «Роля і месца народнай духоўнай культуры ў грамадстве, у межах якога прадстаўнікі МінКульта, АГНіМ НАН, Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і БПЦ абмяркоўвалі пытанні «умацавання духоўнай, культурнай і нацыянальнай бяспекі».

Падчас абмеркавання прадстаўнікамі БПЦ прапанавалі стварыць камісіі па «вывучэнні пытанняў развіцця нацыянальнай культуры», актывізаваць працэс правядзення экспертызы над «неапаганскай літаратурай», пазбягаць «прапаганды неапаганства пад выглядам адраджэння нацыянальнай культуры».

Падобныя праекты ўжо адлюстраваны ў плане «Канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння на 2024-2026 гг.»: правядзенне лекцыяў аб дэструктыўным уплыве неапаганства, праверка наяўнасці пазітыўнай адзнакі неапаганскіх элементаў у адукацыйных матэрыялах, літаратуры.

Пры гэтым у тэксце самой «Канцэпцыі» падобныя крокі не апісваюцца.

Такія крокі можна было бы інтэрпрэтаваць як звычайную «самаактуалізацыю» БПЦ у межах Беларускай дзяржавы з мэтай захавання наяўных прэферэнцыяў, што аўтрымоўваюцца за кошт працэса ўзаемаінтэграцыі царквы і дзяржаўных інстытутаў, у выніку якой царква пераўтвараецца ў адзін з ідэалагічных органаў. Але вынясенне ў межы канцэпцыі паняцця «неапаганства», што нібыта мімкруе пад «нацыянальную культуру» можа мець далёка ідучыя наступствы.

Адзначым, што такая фармулёўка з’яўляецца не зусім карэктным перафразам думак сектазнаўцы У. А. Марціновіча. У шэрагу сваіх артыкулаў ён пісаў, неапаганства з’яўляецца формай нетрадыцыйнай рэлігійнасці, межы якой дастаткова размытыя (што тлумачыцца спецыфікай распаўсюджанасці структурных тыпаў). Гэта ўплывае на тое, што, па-першае, пэўныя элементы неапаганства могуць трапляць у не-неапаганскі кантэкст і наадварот. Гэта тлумачыць тое, што некаторыя элементы народнай культуры могуць інтэрпрэтавацца як неапаганскія, так і наадварот. У сваю чаргу, гэта вядзе да таго, што дзяржаўныя праграмы па аднаўленню нацыянальнай культуры, дзейнасць праектаў і людзей у адпаведным кірунку можа быць несвядомаснай падтрымкай ідэяў, што могуць інтэрпрэтавацца як «неапаганскія», а яны могуць стаць асновай для з’яўлення «арганізаваных формаў неапаганства».

Марціновіч апісвае гэта як іранічны, але натуральны факт, які ўпісваецца ў яго канцэпцыю развіцця формаў «нетрадыцыйнай рэлігійнасці». Але сёння, ва ўмовах, калі тэрмін «неапаганец» мае негатыўную канатацыю, такія развагі могуць стаць легітымацыяй пачатку барацьбы з элементамі нацыянальнай культуры пад выглядам барацьбы з «нетрадыцыйнай рэлігійнасцю».

Адзначым, што ў Беларусі тэрмін «неапаганскі» часта выкарыстоўваўся каля-царкоўнымі аўтарамі для ілюстрацыі маргінальнасці асобных элементаў духоўна-нацыянальнай культуры. Так, напрыклад, Д. Куніцкі (супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАНБ) называў Каталіцкі Касцёл і Пратэстантызм «неапаганствам», як і ўсе вытворныя ад іх як праявы «неапаганскага духа Захаду». Нацыянальныя рухі, што стаяць на ідэях лібералізму, ім таксама апісваюцца як «неапаганскія». А. Гронскі называў неапаганства «фактарам дэканструкцыі нацыянальнай самасвядомасці». Пры гэтым ён пад прыкладам «неапаганства» дэманстраваў міфатворчасць А.Краўцова. Пагрозу моладзі ў «неапаганстве» бачыць і іяр. І. Задарожын.

Часам, для дэскрэдытацыі прадстаўнікоў нацыянальнага руху, праўладнымі СМІ можа выкарыстоўвацца паняцце «неапаганец» як стыгма. У рэпартажы, прысвечаным затрыманню 24-х гадовага ўдзельнікаў пратэстаў у Жлобіне, асобна падкрэсліваўся факт наяўнасці ў затрыманага неапаганскіх тату.

Тут таксама трэба дадаць, што ў межах распаўсюда «рускага свету» магчымая стыгматызацыя царквой элементаў нацыянальнай культуры будзе ўяўляць сабой даволі зручны інструмент «мяккай сілы» ў рэгіёне. Таму не гледзячы на факт таго, што сам У.Марціновіч адзначаў, што неапаганцы хутчэй з’яўляюцца малазначнай з’явай, што канкуруе за ўвагу з забаўляльнай сферай, вынясенне іх у КНІ пераўтварае іх у стыгму, якой чыноўнікі патэнцыйна могуць агрументаваць зачыстку культурнай сферы, тым самым падыгрываючы «рускаму свету».

@christianvision


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава