Крыўда ўладаў на беларусаў


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
Беларусь больш не любіць ні Лукашэнка, ні ягоны рэжым.
І тыя, каму не да закону, гэта дакладна зразумелі. І,што б вы думалі, яны пакрыўдзіліся! З кожным днём канаючы рэжым становіцца ўсё бліжэй сметніка гісторыі. Іх перажыванні добра адлюстроўваюць словы Іёва з Старога Запавету:
“Вось, я крычу: крыўда!…
Нават малыя дзеці пагарджаюць мною; падымаюся, і яны здзекуюцца з мяне.” (Ёў 19, 7.18)
Перапоўненыя крыўдай і жаданнем помсты, яны не хочаць чуць сфарміраваўшаеся новае пакаленне ў Беларусі і выступілі з вайной супраць дзяцей.
Міністр адукацыі І.Карпенка заявіў: “Прыватныя дзіцячыя сады сталі апорнымі кропкамі для каляровай рэвалюцыі”.
Цікава, ці пасля такіх слоў выстаіць каталіцкі сацыяльны цэнтр у Мінску samaranin.by, пры якім дзеці выхоўваюцца на хрысціянскіх каштоўнасцях і ў беларускім духу.
Усё ж, лепш было б, каб улада не думала пра свае крыўды, але пачула новае пакаленне, бо як казаў Хрыстос: “хіба́ вы ніколі не чыталі: «з вуснаў дзетак і немаўля́т Ты ўчынíў хвалу́?» (Мц 21,16)