Кірмаш у польскім Торуні закрыў шапік Свята-Елісавецінскага манастыра

Шапік быў заўважаны беларусамі ў Торуні 22 лістапада. Беларускія і ўкраінскія грэка-каталікі з Торуня не сталі мірыцца з прысутнасцю манастыра, які падтрымлівае расейскую агрэсію, на калядным кірмашы ў горадзе і пачалі звяртацца ў адпаведныя інстанцыі.
Як яны паведамілі сёння «Хрысціянскай візіі», шапіка на кірмашы больш няма.
Нагадаем, штоў беларускіх актывістаў атрымалася перапыніць гандаль і ў польскім Уроцлаве.