Каталіка Віталя Шаталава ў міліцыі зьбівалі за яго тату са сьвятым Янам Паўлам ІІ

Каталік з Магілёва Віталь Шаталаў перажыў катаванні, выехаў у Прагу на рэабілітацыю. Ён расказаў Радыё Свабода пра тое, што перажыў у ноч затрымання, як уцёк са шпіталя і паразважаў пра пратэсты, іх сілу і слабасць. Ён расказаў, што адной з прычынаў жорсткага абыходжання з ім з боку міліцыянтаў стала яго рэлігійная прыналежнасць і вера.
“Я з’яўляюся каталіком. У мяне ёсць татуіроўкі. Касцёл унізе. Ян Павал II, мой святы. Тады спыталі: – Ты веруючы? Я адказаў: – Да.
І таксама за гэта збівалі.”

