Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Касцёл у Беларусі гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад насілля

Касцёл у Беларусі гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад насілля

Касцёл у Беларусі гатовы аказваць дапамогу пацярпелым ад насілля

У выніку трагічных падзей, якія адбываліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9–12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі, прычым не толькі цяпер, але і ў будучыні.

Каталіцкі Касцёл, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна» ўдзельнічаюць у ініцыятывах па падтрымцы пацярпелых, каб яны як найхутчэй маглі вярнуццца да нармальнага чалавечага жыцця, аказваючы ім адрасную дапамогу — духоўную, медыцынскую, псіхалагічную, юрыдычную і г.д.

Нашы валанцёры і два сацыяльныя пункты ў Мінску і Магілёве гатовыя да працы на карысць пяцярпелых ад насілля.

Звяртацца можна па наступных кантактах:

  • Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у г. Мінску (вул. Серафімовіча, 19)

+375 (29) 312 99 29 — Людміла Огнева

e-mail: consult.minsk@caritas-minsk.by

  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве (вул. Камсамольская, 4)

+375 (29) 312 97 61 — Ірына Дзедуш

e-mail: consult.mahiliou@caritas-minsk.by

Крыніца: catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава