Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Каму давераюць беларусы?

Каму давераюць беларусы?

Placeholder
Аўтар
Вячаслаў Барок

ВячаслаўБарок

Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.

Ксёндз Вячаслаў Барок каментуе зніжэнне даверу да цэркваў згодна з дадзенымі сацыёлагаў:

«Калі задумваўся над тым, чаму ў 2021 г. спаў давер да Касцёла, прыгадалася мне маё ўласнае апытанне, якое праводзіў на фб і інстаграм. Тады, падаецца, прыкладна 80 % сцвярджала, што ўдзел іерархаў у Нацыянальным Беларускім Сабранні, што адбывалася зімой гэтага году, негатыўна паўплывае на аўтарытэт Касцёла. У прынцыпе, можна казаць, што такія дзеянні з боку Касцёла, або бездзейнасць у іншых выпадках і прывяла да паніжэння даверу і росту абыякавасці да апошняга.»

«У сучасным свеце, маім меркаваннем, наогул усе вядомыя аўтарытэты губляюць агульпрызнанае значэнне і свой уплыў. Такі цяпер час, што людзі больш не маюць агульнапрызнаных універсальных аўтарытэтаў. Няма аўтарытэтных палітыкаў, грамадскіх дзеячоў ці царкоўных лідараў.

Вяртаючыся да Царквы і, ў прыватнасці, да Рымска-Каталіцкага Касцёла, не магу не падкрэсліць, што ўсё ж для мяне, Касцёл не губляе свайго аўтарытэту. І гэта не таму, што мае святых кіраўнікоў, але таму, што аўтарытэт Касцёла абапіраецца на аўтырытэце Божым. У Касцёле ёсць не толькі папа, біскупы і святары, але ёсць па-над усімі і Хрыстос. А як кажа Евангеліст Марк «Сын Чалавечы не на тое прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх.» (Мк 10, 45)»

«Зрэшты, вырашэнні ўсіх нашых праблемаў і грамадска-палітычнага крызісу ў тым ліку, ёсць магчымым у асобе Ісуса. Калі для нас Яго навучанне пачне быць аўтарытэтным і мы застасуем яго ў нашым жыцці, то і праблемы вырашым. Ісус стаў чалавекам і нам наканавана стаць людзьмі на яго ўзор. І чым больш будзе людзей у храмах на ўзор Хрыста, тым большы аўтарытэт будуць мець нашыя цэрквы ў вачах грамадства.

Ну, а пакуль бачым, што сёння мы, хрысціяне, ці то засалодкія, ці то загоркія, але большасцю грамадства не запатрабаваныя, бо мы хіба летнія і даверу да нас няма.»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава

«Мартыралог Беларусі» на Кіпры

«Мартыралог Беларусі» на Кіпры

Вячаслаў Барок