Каментар ксяндза Вячаслава Барка на навіну пра прызнанне роліка з яго ўдзелам экстрэмісцкім


ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
З аднаго боку, як прачытаў сёння навіну “Па заяве пракуратуры Расонскага раёна відэаролік з назвай «Малітва за Беларусь з Вячаславам Барком. 17.07.2021», размешчаны на YouTube, прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.”
быў здзіўлены, але не таму, што вось такая навіна паявілася. Толькі ўзнікла пытанне, а чаму б наогул пракуратуры “Ксёндз Барок”, “Вячаслаў Барок” адразу не прызнаць экстрымісцкімі імёнамі ўласнымі, а ў спалучэнні са словамі “малітва” і “Беларусь” не прызнаць экстрымісцкімі заклікамі?
Прызналі ж ужо назвы некаторых інфармацыйных рэсурсаў экстрэмісцкімі, так і тут можна было б.
А так, нават мне трэба было з паўгадзіны ламаць галаву, каб зразумець, у якім відэа і на якім канале ёсць схаваны экстрэмізм. Потым пры дапамозе сяброў дашоў да высновы, што відэа размешчана не на маім канале, я яго не здымаў, але ў кадр патрапіў.
Так што, паўтараюся ізноў, на канале “Ксёндз Барок” экстрэмізма няма. А вось пра дзеянні пракуратуры, ў тым ліку і Расонскай, так упэўнена не магу сказаць. Я маю асабістае ўражанне, што іх дзеянні, скіраваныя супраць агульнага дабра Беларусі, і правацыруюць распальванне міжканфесійнай варожасці.
А таму молімся за Беларусь. І не важна, з ксяндзом Барком ці без яго, але шчыра і адданна. Толькі з Богам можам сёння перамагчы моц сатаны ў нашай краіне. На жаль, злы дух занадта вольна пачуваецца пасля таго, як у дзяржаве стала не да законаў.