Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча

Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча

Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч кіруе словы віншавання з Божым Нараджэннем вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прадстаўнікам іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама перадае благаслаўленне Папы Францішка ўсяму беларускаму народу.

Віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча са святам Божага Нараджэння і Новым, 2021 годам

Дарагія браты і сёстры,

у гэтыя святочныя дні я звяртаюся са словамі віншавання перадусім да вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і да хрысціянаў, якія разам з намі адзначаюць Нараджэнне Хрыста. Няхай Збаўца, які дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся ў Бэтлееме, напоўніць нас радасцю і супакоем.

Няхай свята Яго Нараджэння стане часам міру і згоды, часам перамогі святла над цемраю, а любові — над нянавісцю.

Я звяртаюся таксама да нашых праваслаўных братоў і сясцёр і тых, хто будзе перажываць свята Божага Нараджэння праз два тыдні. Хоць мы святкуем у розны час, аднак нас аб’ядноўвае адзіная радасць. Бог прыйшоў на свет, каб дапамагчы нам пераадольваць падзелы і будаваць адзінства ў разнастайнасці. Замест старых моў, змяшаных падчас будавання Вавілонскай вежы, Ён сваім Нараджэннем у целе даў нам новую мову — мову любові, аднолькава зразумелую ўсім людзям ва ўсе часы і на ўсіх кантынентах. Няхай гэтая найпрыгажэйшая мова спрыяе развіццю дыялогу і ўзаемаразумення паміж усімі вызнаўцамі Хрыста.

Акрамя таго, я звяртаюся да людзей, якія яшчэ не сустрэліся з Богам. Няхай свята Хрыстова Нараджэння прынясе вам адчуванне жывой прысутнасці Вышэйшага Дабра, увасобленага ў маленькім Немаўлятку. Калі вы гэта адчуеце, ваша сэрца зможа адкрыць і прыняць самую важную праўду, якая адкрые вам новыя жыццёвыя гарызонты.

Асаблівым чынам я хачу звярнуцца да прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў і ўсіх людзей, якія паспрыялі таму, каб на Калядныя святы ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць усіх вас, дзякуючы каму пастыр можа сустрэць Нараджэнне Хрыста разам з пастваю, са сваім духавенствам і вернікамі. Як жа цудоўна і прыгожа, што ўся сям’я беларускага Касцёла можа перажыць гэтае вялікае свята разам са сваім шматгадовым галавой і ў хуткім часе годна адзначыць яго юбілей.

Паважаныя сябры, я перадаю віншаванне і благаслаўленне Папы Францішка ўсяму народу ўзлюбленай Беларусі.

У гэты няпросты час, пазначаны пандэміяй каранавірусу і складанай сітуацыяй у беларускім грамадстве, я жадаю ўсім вам і вашым блізкім міру і згоды, а таксама здароўя, радасці і дабрабыту на кожны дзень Новага, дзве тысячы дваццаць першага года.

Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага года!

catholic.by


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава