Ікона як злачынства

Сябры, дзякуй усім неабыякавым! Як я і паведамляў раней, па позве выклікалі Аляксандра Тэадоравіча і яго жонку ў міліцыю на вуліцу Дубко 5. Там міліцыянт у цывільным адзенні склаў на Таццяну Іванаўну Цилиндзь вось такую паперу, якую яна адмовілася падпісваць. У ёй яна абвінавачваецца: ст 10 Закона Республики Беларусь от 30.12.1997г. N 114-3 (в редакции от 17.07.2018) «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»… «которое выразилось в публичном выражении протеста связанного с проведением выборов в Президенты Республики Беларусь, а именно последняя находилась в организованной группе граждан молилась и на груди повесила икону, чем нарушила установленный порядок его проведения».
Хочацца сказаць, што маліцца на ікону – гэта не парушэнне, а права чалавека. Любы чалавек мае права маліцца і за мітынгоўцаў, і за амап, і за мінакоў, і за горад, і за краіну! І абсалютна няважна былі выбары, ці яшчэ будуць. Тым больш, што Таццяна Іванаӯна ў выбарах не прымала ўдзел і не ведае імёнаў кандыдатаў. Не віна Таццяны Іванаўны, што органы, якія павінны быць кампетэнтныя, звяртаюць увагу не на тых хто душыць свабоду і катуе нашых грамадзян, а на людзей якія моляцца і жадаюць бачыць Беларусь без страху і гвалту.