Хто галоўны ў беларускім касцёле?
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
Ксёндз Вячаслаў Барок:
“У выніку атрымоўваецца, Касцёл упэўнена стаіць на пазіцыях «про лайф» — за жыццё, але таго запалу хапае толькі на абарону права да нараджэння, але ў абароне далейшага права на жыццё і правоў чалавека Касцёла чамусьці не хапае.
…
Так хто ж галоўны ў беларускім касцёле? Хто важнейшы?
Важнейшы будзе той, хто возьмецца за вырашэнне ўсіх агучаных праблемаў.
А галоўны будзе той, хто будзе ў стане сказаць «non possumus» — не можам. І гэтымі словамі будзе адкідваць усе прапановы ўлады, калі яны не будуць служыць для агульнага дабра Беларусі.
І пакуль месца сярод галоўных і важнейшых вакантнае і кожны можа сябе праявіць ды задаць тон і касцёлу і ўсяму грамадству”.