Фотафакт: кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага Касцёла, падчас Крыжовага Шляху ў Мінску

Паўтары гады таму касцёл быў зачынены ўладамі для рамонтных прац. Рамонт дагэтуль так і не пачаўся.
Сёлета пробашч Уладзіслаў Завальнюк святкуе залаты юбілей – 50 год святарства. З гэтай нагоды, падчас Імшы Хрызма, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі павіншаваў святара. «За гэтыя 50 год крочання з Езусам ён можа шмат што сказаць і чым падзяліцца. Пытайце яго – ён падкажа, навучыць і дапаможа», – звярнуўся іерарх да прысутных у храме святароў. «Дзе мы каля Мінска не ездзім, святары цішком кажуць – гэта і гэта нам дапамог набыць пробашч Чырвонага Касцёла. Хацелася б так і далей гаварыць – пробашч Чырвонага Касцёла. Аб гэтым мы ціха молімся, маем надзею на справядлівасць», – дадаў ён.
Фота: Віктар Ведзень, catholic.by