Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Фестываль надзеі» ў Мінску: цуд для пратэстантаў ці прыгожая карцінка для Захаду?

«Фестываль надзеі» ў Мінску: цуд для пратэстантаў ці прыгожая карцінка для Захаду?

«Фестываль надзеі» ў Мінску: цуд для пратэстантаў ці прыгожая карцінка для Захаду?

«Радыё Свабода» выпусціла вялікі тэкст пра беларускіх пратэстантаў і «Фестываль надзеі», які 16–17 траўня мае прайсці ў мінскай «Чыжоўка-Арэне». На падзею прыязджае амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм, а сам фестываль можа сабраць да 10 тысяч чалавек — маштаб, які пратэстантам у Беларусі не дазвалялі дзесяцігоддзямі.

Але галоўная інтрыга артыкула — не толькі ў самім фестывалі. На фоне перарэгістрацыі цэркваў, ліквідацыі «Новага жыцця», затрыманняў пастараў і ціску на вернікаў такі дазвол выглядае вельмі палітычна. Суразмоўцы «Свабоды» мяркуюць, што ўлады могуць выкарыстоўваць падзею як сігнал ЗША і Захаду: маўляў, у Беларусі ёсць рэлігійная свабода.

У матэрыяле гучаць і каментары тэалагіні і мадэратаркі «Хрысціянскай візіі» Наталлі Васілевіч. Яна называе фестываль «мегазначнай падзеяй» для пратэстантаў, але адначасова нагадвае пра кантроль, страх і перарэгістрацыю цэркваў. Паводле яе, частка вернікаў успрымае дазвол як цуд і акно магчымасцяў, а частка бачыць рызыку: давядзецца заплюшчваць вочы на рэпрэсіі і ўдзельнічаць у прыгожай карцінцы для рэжыму.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост