Дзевяцігадовы кампазітар з Грэцыі прысьвячае беларусам “Апакаліптычную санату”

Дзевяцігадовы кампазітар з Грэцыі Нестар Стаўракудзіс у жніўні-кастрычніку 2020 года напісаў “Апакаліптычную санату”, натхніўшыся рухам за зьмены ў Беларусі.
Маці Нестара – тэолаг з Беларусі. У музычнай кампазіцыі абыгрываецца пратэстная мелодыя “Разбуры турмы муры”. Назва твора паходзіць ад першапачатковага грэцкага сэнсу слова “апакаліпсіс” – “адкрыцьцё”. Як кажа аўтар “Гэта значыць, што ўсё адкрываецца і ўсім усё робіцца зразумела”.