Дыякан архікатэдральнага касцёла Юры Рашатко: Contradicitur!

Сёння 3 лістапада 2020 г. апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч уручыў даверчыя граматы А. Лукашэнка.
Кожны мае права рэагаваць на гэтую падзею адпаведна свайму сумленню. Мая рэакцыя, як дыякана Каталіцкага Касцёла, наступная: #CONTRADICITUR! (АСПРЭЧВАЕЦЦА!)
Лічу гэтую падзею памылковай і шкоднай для Касцёла ў Беларусі і не гатовы яе прыняць.
