Cьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра базу дадзеных даносчыкаў

Праваслаўны і каталіцкі сьвятары Аляксандр Шрамко і Вячаслаў Барок падзяліліся меркаваньнямі пра апублікаваную на мінулым тыдні базу дадзеных даносчыкаў. Як беларусам аднавіць зносіны з суседзямі-“стукачамі”? Ці ёсьць рызыка новай хвалі супрацьлеглых даносаў пасьля зьмены ўлады? Як гэтая зьява зьвязаная з даносамі сталінскага часу, і ці зьмянілася беларускае грамадства з той пары? Пра гэта і пра іншае была гаворка ў эфіры “Белсату”.
Таксама ксёндз Вячаслаў Барок прысьвяціў гэтай тэме новае відэа на сваім ютуб-канале.