Міжнародная царкоўная салідарнасцьПа-беларускуРыма-Каталіцкая Царква

Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы

Арцыбіскуп Віленскі і прэлат Літвы Гінтарас Грушас абраны старшынём Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы — царкоўнай структуры, якая каардынуе супрацу каталіцкіх епіскапатаў розных еўрапейскіх краін.

Літоўскія каталікі падтрымліваюць беларусаў у малітве пра спыненьне тэрору, яны таксама першымі пачалі рэагаваць на створаную рэжымам Лукашэнкі праблему з мігрантамі на памежжы. Ці паўплывае прызначэньне галоўнага біскупа Літвы на больш выразную пазіцыю Касьцёла адносна крызісу ў Беларусі? Гэта пакажа час.

На фота — Гінтарас Грушас падчас жывога ланцугу салідарнасьці з Беларусьсю, 23 жніўня 2020.