Чэшскія пратэстанты маліліся за Беларусь і вызваленне вязняў
Былы палітзняволены, хрысціянін Павел Севярынец правёў сустрэчу ў пражскай евангельскай царкве. Яго перакладчыцай была чэшская хрысціянка Святлана Вранава. Яна ж пераклала на чэшскую мову яго кнігу «Люблю Беларусь».
Як напісаў Павел, «калі чэшскія пратэстанты пачалі маліцца за вызваленне Беларусі, за палітвязняў і іх сем’і, на вачах былі слёзы».
А мы нагадаем пра наша інтэрв’ю са Святланай Вранавай, якое бралі летась.







