Па-беларуску
Грэка-каталік Алесь Капуцкі расказаў, як адбываў содні ў ІЧУ
Вернік з Маладзечна Алесь Капуцкі, які сам з’яўляецца праваабаронцам, даў інтэрв’ю праваабарончаму цэнтру «Вясна», дзе расказаў пра ўмовы свайго зняволення: зімой ён адседзеў 60 дзён арышту ў ІЧУ АУС Маладзечанскага раёна. Умовы рабілі мэтакіравана цяжкімі: у душ Алеся Капуцкага не вадзілі 45 дзён. Але ён расказвае, што дапамагала: «Каб не звар’яцель, трэба было неяк бавіць […]
Вольга Залатар з вестачкай пасля пераводу: спадзяюся на сустрэчу са святаром
Канал «Вясна: Палітвязні Беларусі» падзяліўся новым лістом палітзняволенай каталічкі Вольгі Залатар: 💬 «Ужо тыдзень я жыву па новаму адрасу. Прывезлі мяне сюды на Вербную нядзелю, а сёння зраніцы я гукала: Хрыстос уваскрос! Пакуль мы знаходзімся на карантыне, я не магу пабачыцца са святаром. Так што з нецярпеннем чакаю 25.04, калі мяне перавядуць у атрад і […]
Сёння споўнілася 70 гадоў архіепіскапу Арцемію (Кішчанку), які з 1996 па 2021 гады кіраваў Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы
Жнівень-2020 зрабіў уладыку Арцемія чалавекам-легендай. Тады ён адкрыта асудзіў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і гвалт над мірнымі грамадзянамі. Гэта ўразіла не толькі праваслаўных: ніякай “дыпламатыі”, ніякіх заклікаў да абстрактнага міру, ніякіх разваг у стылі “за ўсё добрае супраць усяго дрэннага” — толькі жорсткая і рэзкая праўда прарочага слова. Калі менш чым праз год Сінод БПЦ выштурхнуў […]
Каталік Павел Кучынскі прызнаны палітвязнем
Каталік Павел Кучынскі з чацвёртай стадыяй рака, які ўтрымліваецца ў СІЗА нягледзячы на інваліднасць, учора прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.
У ксяндзоў-“экстрэмістаў” прыбаўленне
Стала вядома, што яшчэ аднога каталіцкага святара збіраюцца судзіць па справе за распаўсюд «экстрэмісцкага кантэнта» — стоўбцаўскага ксяндза Ігара Лашука. Пра гэта ён паведамляе сам у сацсетцы. Тэлефон у яго ўжо забралі, таму напісаў ён свой пост на кампутары: — Цікавае сталася сёння са мной. Як бы быў падрыхтаваны, але нечакана.Магчыма заўтра суд. Дзела зшыта.Экстрэмальныя […]
«Але я веру ў Бога. І мяркую, што трэба хаця б не парушаць запаведзі»: выкладчыка-юрыста звальняюць з БДУ з-за подпіса пад антываенным зваротам
Дацэнт факультэта міжнародных зносін БДУ Аляксандр Данілевіч працуе ў вну ўжо 20 гадоў. Але яго «папрасілі». Праекту «1906» сталі вядомы падрабязнасці справы. Ён падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. І пачалося: спачатку праблемы ў адвакатуры, завялі дысцыплінарную вытворчасць, потым ужо і ў БДУ: размовы з загадчыцай кафедры і адным з намеснікаў дэкана. Яму нагадалі […]
Велікоднае віншаванне ад палітвязня — ад Мікалая Статкевіча
Жонка палітвязня Марына Адамовіч падзялілася паштоўкай ад Мікалая са святочным допісам: — Будзем разам стаяць у свабодзе, якую дараваў нам Хрыстос!
Велікоднае віншаванне ад палітвязня Анжалікі Борыс
Гэта яе першы допіс пасля пераводу пад хатні арышт — звярнула ўвагу Радыё Свабода. Віншаванне старшыня Саюзу палякаў Беларусі напісала па-польску. 💬 «Дарагія сябры і знаёмыя. Няхай уваскрэслы Езус напоўніць вашы сэрцы любоўю і сьвятлом, хай ён ператворыць кожны смутак у радасьць, а кожны неспакой у шчасьце і надзею на лепшае заўтра. Здаровы і мірны […]
Велікоднае віншаванне ад ксяндза Вячаслава Барка
У Варшаве ёсць беларускі касцёл св. Аляксандра. Там беларусы не толькі моляцца і дапамагаюць адно адному, але там таксама дзейнічае склад, дзе дапамогу могуць атрымаць ўкраінскія ўцекачы. Сёння парафіяне святкуюць Вялікдзень і віншуюць усіх з перамогай святла над цемрай!