Больш за 13 гадоў: вялікі тэрмін каталіку і журналісту Дзянісу Івашыну

У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму гарадзенцу, каталіку, журналісту «Новага часу» Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі.

Акрамя гэтага яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых (4800 руб). Журналіст быў абвінавачаны па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

Суд праходзіў месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе «разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу».