Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуПраваслаўная ЦаркваСЛОВЫ

«Batushka ответит» — пра гімн «Магутны Божа»

Святар Канстаніцнопальскага Патрыярхату ў Вільнюсе, да красавіка 2023 года - святар Беларускай Праваслаўнай Царквы.

На ютуб-канале святара-блогера Аляксандра Кухты выйшаў ролік, у якім паведамляецца гісторыя вядомага духоўнага гімна і трагічны лёс яго аўтаркі Наталлі Арсенневай.

Нагадаем, з 2021 года рэжымам Лукашэнкі з падвоенай сілай ідзе напад на гэты гімн. Хоць ён афіцыйна не забаронены, аднак на неафіцыйным узроўні, у выказваннях Лукашэнкі, а таксама кіраўніка БПЦ ідзе непажаданасць яго выканання. Забарона маецца на ўзроўні епархій.