Па-беларуску
У вазочніцы Валянціны Крыштопенка прайшоў ператрус. Забралі два тэлефоны. Верагодна за фотаздымкі з біблейскай цытатай
У нядзелю 3 студзеня міліцыянты прыйшлі з ператрусам да Валянціны Крыштопенка – жанчыны з інваліднасцю 1-й групы, якая жыве ў пасёлку Кастрычніцкая Віцебскага раёну. Супрацоўнікі Віцебскага РАУС зрабілі агляд памяшкання, у якім Валянціна жыве разам з дачкой і ўнучкай. Канфіскаваныя два мабільныя тэлефоны. «Пагрукалі ў дзверы з самага ранку. Па праўдзе, мы чакалі зусім іншых […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. “Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Прызнанне Яго ўлады – пачатак мудрасці. Аб’яўленне Госпада!”
Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! Віншую ўсіх хрысціянаў, якія святкуюць Раство Госпада 7 студзеня. Літургія ў гонар Божага нараджэння аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесій у адну хрысціянскую рэлігію. Вызнаванне веры ва ўцелаўленне Божага Сына аб’ядноўвае ўсё чалавецтва ў адну сям’ю дзяцей Божых. Шостага студзеня католікі адзначаюць Урачыстасць Аб’яўлення Госпада. Бог хоча збаўлення ўсяго чалавецтва, хоча вечнага шчасця […]
Кіраўнік БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін: хай у новым годзе Беларусь атрымае новага гаспадара
У сваім калядным пасланьні кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін адгукнуўся на актуальныя падзеі ў Беларусі. «У часы ганеньняў нашае веры — гаворыцца ў пасланьні, — хрысьціян катавалі прылюдна, каб іншыя баяліся прымаць праўдзівую веру, якая робіць чалавека вольным ад улады граху над ім. Падобна паступае й цяперашняя ўлада на нашай Радзіме. Але Хрысьціянства вытрымала […]
Судовыя выканаўцы патрабуюць высяленьня пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» ў Менску
Судовыя выканаўцы склалі адміністрацыйны пратакол на кіраўніцтва менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». Як паведаміў агенцтву БелаПАН адміністратар царквы Віталь Антончыкаў, упраўленьне прымусовага спагнаньня Менгарвыканкаму патрабавала ад грамады вызваліць будынак на вуліцы Кавалёва, 72 да 31 сьнежня мінулага году. У іншым выпадку пагражалі прымусовым высяленьнем 5 студзеня. На 10-ю гадзіну царква абвясьціла малітоўнае служэньне, на якое сабралася дзьве сотні вернікаў. […]
Ксёндз Вячаслаў Барок. Будзе мудрасць і вера – і жыццё будзе спакойнае.
“Пачуўшы пра вашую веру ў Езуса Хрыста і пра любоў да ўсіх святых, не перастаю дзякаваць за вас Богу, успамінаючы вас у малітвах сваіх, каб Бог Пана нашага, Езуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасці … і прасвятліў вочы сэрца вашага” (Эф 1, 15-18). Так вось, згодна з словамі Апостала Паўла з паслання да […]
Пазіцыя Касцёлу бліжэйшымі месяцамі можа вызначыць яго лёс у будучай Беларусі
Шмат хто, у тым ліку з беларускіх каталікоў, расчараваны адстаўкаю 75-гадовага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і лічыць яе непатрэбнаю саступкаю Ватыкану рэжыму Лукашэнкі. Аднак пакуль занадта рана рабіць пэўныя высновы. І вось чаму. Ацэнім сітуацыю. Атака рэжыму на Каталіцкі Касцёл у Беларусі спынілася на тым, што, з аднаго боку, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь, а з іншага […]
Ігар Бараноўскі пра зьмену кіраўніцтва Касьцёла ў Беларусі
Для разуменьня сітуацыі, якая склалася ў Каталіцкай Царкве Беларусі, і рашэньня, прынятага Папам Францішкам, трэба зьвярнуць увагу на статус біскупа Велікасельца, які сам ужо знаходзіцца ў пенсійным узросьце з траўня 2020 году з паўнамоцтвамі ўсяго на 2 гады. Гэта статус ня проста адміністратара дыяцэзіі, а менавіта Апостальскага адміністратара sede vacante, своеасаблівы і надзвычайны статус часовага […]
Адстаўка арцыбіскупа Кандрусевіча: кампраміс ці капітуляцыя?
Чаму Папа Рымскі Францішак задаволіў прашэнне аб адстаўцы арцыбіскупа Кандрусевіча? Што атрымала ад гэтага Каталіцкая царква Беларусі? Чым тлумачыцца прызначэнне часовым пераемнікам біскупа Казімера Велікасельца? Гэтыя пытанні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітолаг, дырэктар BISS Пётра Рудкоўскі і гісторык і журналіст Сяргей Абламейка. Гутарку вядзе Юры Дракахруст. Асноўныя тэзісы: Абламейка Для мяне гэтае рашэнне Ватыкану было чаканым. Я б усё […]
Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня 2021 г., у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў біскупа Казіміра Велікасельца OP адміністратарам архідыяцэзіі. Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам […]