Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Па-беларуску

Тэолаг Наталля Гарковіч: Духоўнасць — гэта адказнасць

Тэолаг Наталля Гарковіч: Духоўнасць — гэта адказнасць

Наталля Гарковіч

“Сёння многія хрысціяне расчароўваюцца, адыходзяць ад царкоўнага жыцця і ўвогуле ад Бога. І гэта можна зразумець. Але ўсім нам, паслядоўнікам Ісуса, хачу нагадаць, што Царква — гэта мы. Мы і ёсць жывое Цела Хрыстова, а ня толькі святары або епіскапы”, — сцвярджае тэолаг і гісторык Наталля Гарковіч у відэапраекце “Голас Царквы”. Змест відэа 00:00​​ — […]

Чытаць далей
Ксёндз Вячаслаў Барок: Хрыстос з бізуном сустрэне тых, хто талеруе здзек над чалавекам.

Ксёндз Вячаслаў Барок: Хрыстос з бізуном сустрэне тых, хто талеруе здзек над чалавекам.

Вобраз Хрыста з бізуном ў Іерусалімскай святыні разбівае ў ушчэнт памылковае ўяўленне пра “салодкага Бога”. (пар. Ян 2, 14-18). Чалавек неўласціва прымаючы аб’яўленне пра Бога любві, зрэдчас стварае такога ідала – бажка, які толькі ласкава ўсміхаецца. Пры гэтым і сам чалавек нацягвае на сябе маску так званай хрысціянскай усмешкі, а ў нутры пазастаецца хітрым лісам. […]

Чытаць далей
Ірландскі сябар дзяцінства Святланы Ціханоўскай: “Хрысціяне Беларусі з верай, надзеяй і любоўю адгукаюцца на патрэбу беларускага народа ў свабодзе”

Ірландскі сябар дзяцінства Святланы Ціханоўскай: “Хрысціяне Беларусі з верай, надзеяй і любоўю адгукаюцца на патрэбу беларускага народа ў свабодзе”

Дэвід Дзін, каталіцкі багаслоў ірландскага паходжання, дацэнт Атлантычнай школы тэалогіі (Галіфакс, Канада), дае інтэрв’ю групе Каардынацыйнай Рады “Хрысціянская візія”. Ён распавядае аб сваім знаёмстве са Святланай Ціханоўскай, дзеліцца думкамі пра рух за дэмакратыю ў Беларусі і жаночы палітычны актывізм, а таксама тлумачыць, чаму расчараваны дзеяннямі Ватыкана. «Хрысціянская візія»: Раскажыце, калі ласка, як Вы пазнаёміліся са […]

Чытаць далей
«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігуранта гарадзенскай «справы аб счэпцы»

«Мы навучымся больш любіць». Моцнае апошняе слова фігуранта гарадзенскай «справы аб счэпцы»

Гарадзенцы, якіх судзяць за счэпку на пратэставым мітынгу, выступілі з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 4 сакавіка. У справе пяць фігурантаў: родныя сёстры Надзея Сьцепанцова (49 гадоў) і Жанна Захаркевіч (47 гадоў); родныя браты Ўладзімер Седзянеўскі (36 гадоў) і Юры Седзянеўскі (39 гадоў); прадпрымальнік Аляксандар Якубоўскі, які пасярод суду зьнік. Усе маюць вышэйшую адукацыю, раней не судзімыя. Падчас працэсу яны застаюцца […]

Чытаць далей
Павел Севярынец прапануе мітрапаліту Веніяміну выступіць у абарону бела-чырвона-белага сцяга

Павел Севярынец прапануе мітрапаліту Веніяміну выступіць у абарону бела-чырвона-белага сцяга

Ваша Высокапраасвяшчэннейшае Высокапраасвяшчэнства! Як праваслаўны хрысціянін, прыхаджанін Свята-Петрапаўлаўскага Сабору Менска, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў і Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” пішу Вам у справе абмеркавання бел-чырвона-белай сімволікі. Мы, праваслаўныя, добра ведаем, што бел-чырвона-белы сцяг – гэта вобраз белай льняной плашчаніцы, у якую пры пахаванні пасля ўкрыжавання было загорнута скрываўленае цела нашага Госпада і Збаўцы Ісуса […]

Чытаць далей
Следчы камітэт правёў круглы стол на тэму міжканфесійнай згоды

Следчы камітэт правёў круглы стол на тэму міжканфесійнай згоды

26 лютага ў Мінску прайшоў круглы стол «Міжканфесійная згода як важнейшы фактар умацавання грамадскага спакою і стабільнасці», прысвечаны Году народнага адзінства. Форум праводзіўся па ініцыятыве Следчага камітэту і Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, у працы круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэлігій і канфесій, дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных установаў, грамадскіх аб’яднанняў, члены […]

Чытаць далей
«Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17). Казанне кс. Вячаслава Барка

«Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро. Шукайце правасуддзя». (Іс 1,16-17). Казанне кс. Вячаслава Барка

«Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро.  Шукайце правасуддзя». (Іс 1, 16-17) У трэці дзень Вялікапосных разважанняў аб пакаянні, затрымаемся над словамі прарока Ісаі. Для зразумення глыбіні слоў прарока, нагадаем гістарычны кантэкст. Ізраіль VIII – VII ст да нараджння Хрыста, знаходзіцца ў безупынных крызісах. Гэта і палітычныя крызісы і крызіс маральны.  Варожы сусед Асірыя, розныя палітычныя […]

Чытаць далей
Ксёндз Вячаслаў Барок: Трагедыя – не само беззаконне, але нежаданне яго прызнаць

Ксёндз Вячаслаў Барок: Трагедыя – не само беззаконне, але нежаданне яго прызнаць

Казанне на імшы 1 сакавіка 2021 г. Чалавеку важна знайсці сваё месца ў свеце. Кожны з нас вольны выбіраць, якую пазіцыю мае заняць: ўзгодненую Божым законам або і не. Найлепшая пазіцыя хрысціяніна ў зносінах з Богам акрэсліваецца Божым Законам. Закон Божы для хрысціяніна – гэта аснова. “Закон твой – праўда” (Пс  118 , 142)‐кажа псальміст, […]

Чытаць далей
Кабінет Ціханоўскай просіць Ватыкан дапамагчы з пастаўкай вакцын ад COVID у Беларусь

Кабінет Ціханоўскай просіць Ватыкан дапамагчы з пастаўкай вакцын ад COVID у Беларусь

Франак Вячорка ў суботняй справаздачы па працы штабу Святланы Ціханоўскай распавёў пра праект перадачы ў Беларусь еўрапейскіх вакцын супраць каранавіруса, і ў сувязі з гэтым паведаміў наступнае: “Мы скантактаваліся з прадстаўнікамі Ватыкану, Каталіцкага Касьцёлу, каб, магчыма, гэтая вакцынацыя была праведзеная пры дапамозе іх арганізацыі і сеткі касьцёлаў на тэрыторыі Беларусі”. Рэалізацыя падобнага плану мае на […]

Чытаць далей

Таксама можа быць цікава