БПЦ пазбягае малітваў аб еднасці хрысціянаў невыпадкова

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
За кароткі час у Беларусі адбылося некалькі экуменічных мерапрыемстваў, у якіх прымалі ўдзел у тым ліку духавенства БПЦ. Аднак менавіта супольная малітва з прадстаўнікамі розных канфесій аб адзінстве хрысціянаў апынулася для праваслаўнага духавенства пад негалоснай забаронай.
За апошнія дні прадстаўнікі БПЦ удзельнічалі ў шэрагу экуменічных сустрэчаў: 22 студзеня — на калядным вечары Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, 27 студзеня — на мемарыяльным вечары да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Мінску, а 28 студзеня — на мерапрыемстве да Міжнароднага дня мірнага суіснавання, арганізаваным ААН і Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
Аднак часу на сустрэчы ў межах Тыдня малітваў за еднасць хрысціянаў у святароў БПЦ нібы не знайшлося — ужо трэці год запар.
Такая выбарачная аўтыўнасць сведчыць, што неўдзел БПЦ у малітве аб еднасці абумоўлены рашэннем «зверху» і не з’яўляецца вынікам выпадковых абставінаў.





