Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Бондарава забараніла Ларысу Геніюш?

Бондарава забараніла Ларысу Геніюш?

Бондарава забараніла Ларысу Геніюш?
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава заявіла, што бібліятэка Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гародні перастала насіць імя Ларысы Геніюш.

Прычым, паводле слоў Бондаравай, гэта адбылося яшчэ вясной 2022 года. Сама актывістка гадамі піша звароты наконт зносу помніка паэтцы ў Зэльве і пазбаўлення імя названых у яе гонар устаноў.

На сайце царквы навіны 2016 года аб адкрыцці прыходскай бібліятэкі ў гонар Ларысы Геніюш ужо няма (даем скрыншот з вэбархіва за 2016 год).

Апроч таго, яна размесціла у сваім тэлеграм-канале фотаздымак адказу з Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, накіраваны на зварот прапагандысткі ад 12 снежня 2022 года. Адказ датычыцца справаў у Гарадзенскай епархіі “, аднак сутнасць звароту з тэксту паведамлення не вынікае.

Калі вы можаце пацвердзіць ці абвергнуць словы прапагандысткі, альбо ведаеце, чаго датычыцца ейны новы данос, напішыце нам.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава