Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў (скарочана):
“Сёння вайна зусім побач…
У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі…
Сёння мы зноў пачулі гэта жудаснае слова – вайна. І гэта не дзесці далёка, але сусім побач. Нашы братнія народы адначасова пачулі гэту навіну – вайна…
Ёсць шмат пытанняў – чаму так сталася, навошта і г.д. Калісьці на гэта будуць дадзены адказы, яны будуць розныя і не абавязкова праўдзівыя (на жаль, такое даволі часта здараецца)…
Але галоўнае пытанне – што мы можам зрабіць сёння?
Давайце будзем маліцца і падтрымліваць адно аднаго. Нам трэба прайсці праз розныя выпрабаванні, каб зразумець пэўныя рэчы, умець цаніць тое, што мы маем, за што змагаемся, што імкнёмся захаваць … ”