Беларусы Варшавы зладзілі на Замкавым пляцы малітву за Радзіму

Паглядзіце, як прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве маліліся сёння за Беларусь разам з ксяндзом Вячаславам Барком.
На малітву прыйшло каля паўсотні чалавек.
Арганізатар малітвы Яўген Дудкін запрашае неабыякавых людзей далучацца да суполкі, прысвечанай малітве. Дарэчы, прыходзяць на малітву не толькі католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій, а таксама людзі пазаканфесійнага светапогляду.