Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што моліцца святому Антонію Падуанскаму аб вырашэнні беларускага крызісу


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас традыцыйных урачыстасцяў у гонар святога Антонія Падуанскага ў мясцовай парафіі ў Адэльску выказаўся пра падзеі ў краіне.
Ён адзначыў, што звяртаецца да святога з просьбаю «пра вырашэнне беларускага крызісу»:
«Святы Антоній, які з’яўляецца апекуном у пошуку згубленых рэчаў, павінен стаць апекуном у пошуку і адраджэнні веры, якую сучасная секулярная культура губляе, але без якой немагчыма вырашыць нашы надзённыя праблемы. Да яго мы таксама звяртаемся сёння з просьбай аб спыненні пандэміі каранавірусу і аб вырашэнні беларускага крызісу».
Крыніца: catholic.by