Арцыбіскуп Станеўскі нагадаў пра права народаў на самаабарону
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння, падчас малітвы за абаронцаў Айчыны, мітрапаліт паразважаў над 79-ым артыкулам канстытуцыі Gaudium et Spes. “Калі ўжо няма міжнародных спосабаў і арганізацый якія могуць сказаць: “Стоп, далей нельга”, калі ўжо прымянілі ўсе дыпламатычныя метады, то кожная дзяржава мае права на абарону”.
Таксама іерарх прыгадаў словы папы Яна Паўла ІІ, што вайскоўцы павінны мець прагненне абараняць дабро, а не “забіваць і заваёўваць”. “Дабро трэба бараніць”, — падкрэсліў ён.
79-ы артыкул Пастырскай Канстытуцыі Gaudim et Spes (https://catholic.by/3/lib/documents/kasciol/5934-gaudium-et-spes)падкрэслівае абавязак выканання міжнародных дамоваў і апісвае права неабходнай абароны.