Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч хоча асабіста сустрэцца з міністрам Караевым, каб абмеркаваць сітуацыю

18 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Караева па справе затрыманых падчас акцый пратэсту грамадзян.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі просіць дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу, перадусім духоўную.

Іерарх таксама заклікаў міністра неадкладна вызваліць затрыманых.

Акрамя таго, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату звяртаецца да міністра з просьбай асабіста прыняць яго, каб абмеркаваць цяперашнюю складаную сітуацыю з мэтай прадухілення насілля ў будучыні.

Крыніца: catholic.by

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост

Вам таксама будзе цікава