Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве
![Анонс: выстава “Беларускі мартыралог” у Варшаве](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2024/05/photo_2024-05-14_22-19-16.jpg)
15 мая а 14 гадзіне ў цэнтры Варшавы адбудзецца адкрыццё выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў Ксішы Ангелавай, а таксама пройдзе перформанс “Беларускія палітвязні гавораць” аўтарства Наталлі Гарковіч («Хрысціянская візія»).
Выстава партрэтаў палітвязняў будзе праходзіць у самым цэнтры Варшавы на адкрытай прасторы напрацягу аднаго месяца, да 16 чэрвеня 2024 года.
Запрашаем усіх на адкрыццё і да наведвання выставы!
Мерапрыемства арганізуюць: Wolskie Centrum Kultury; M.S.T. Warszawy; Wojewoda Mazowiecki, «Хрысціянская візія».
Праект наведаў многія гарады Еўропы: Страсбург, Брусэль, Вільнюс, Брно, Мюхен, Ольштын, Люблін.
Сачыць за праектам можна тут.
«Хрысціянская візія» распачала і стварае у партнерстве з Фондам Беларускай Салідарнасці BYSOL каталог партрэтаў, які «Хрысціянская візія» размяшчае на сваім сайце.
Адрас: plac Bankowy 3/5
Уваход вольны.