Анкета “Хрысціянскай візіі” па выніках 2021 года. Каталіцкі вернік Арцём Ткачук


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У 2020 годзе беларускія хрысціяне “вярнуліся” ў палітыку і грамадзянскае жыццё. Ці застаецца гэта справядлівым для 2021 года, або вернікі “вярнуліся назад” у свае супольнасці?
З большага вярнуліся назад і па-ранейшаму хрысціяне агулам не з’яўляюцца пра-актыўнымі ў плане грамадскіх справаў. Хоць тут я б дзяліў на канфесіі, усё такі розніца істотная.
Што для вас стала галоўнымі непрыемнаю і прыемнаю нечаканасцямі ў рэлігійна-грамадскім жыцці Беларусі ў сыходзячым годзе?
Працяг ціску ўладаў на кіраўнікоў рэлігійных арганізацый і поспехі рэжыму. Іерархі пратэстантаў працягваюць маўчаць, католікі пачалі маўчаць, праваслаўныя ўсё актыўней размаўляюць ва ўнісон з уладамі.
Прыемная – салідарнасць беларусаў адносна справы Будслава і хіба рэкордны збор грошаў на рэлігійна-культурную-духоўную справу.
На вашу думку, якія найбольш важныя тэндэнцыі ў беларускай рэлігійна-грамадскай сферы працягнуцца ў 2022 годзе?
Працягнецца ціск. Перш за ўсё на каталікоў — падаецца ад праваслаўных улады атрымалі што хацелі, ад пратэстантаў улады нічога не чакаюць і іх не заўважаюць. Пытанне чаго ўлады будуць хацець ад католікаў і ў якіх сферах будуць ціснуць.