Альтэрнатыва турэмнай шэрасці

Мастачка-іканапісец Ксіша Ангелава стварае партрэты палітвязняў на шпалерах. Выставы гэтым летам прайшлі
– ў Рыме
– і Капенгагене
ў межах праекта «Беларускі мартыралог», які рэалізуе ініцыятыва «Хрысціянская візія».
Дзе яна бярэ шпалеры для партрэтаў, каго маляваць было цяжэй за ўсё, ці можна параўноўваць «пакутнікаў беларускай рэвалюцыі» са святымі — пра гэта Ксіша распавядае Ганне Соўсь і Радыё Свабода.