Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У 90-я гг. праваабаронца быў адным з кіраўнікоў Беларускай каталіцкай грамады, старшынёй касцёльнага камітэта парафіі св. Роха ў Мінску, выдаваў шмат каталіцкай літаратуры.
У 2012 г., падчас турэмнага зняволення па справе т.зв. нясплаты падаткаў, Бяляцкага ў калоніі адведваў тагачасны нунцый Клаудыё Гуджэроцці. Іерарх тады прыехаў па даручэнні папы Бэнэдыкта XVI каб перадаць яго благаслаўленне. У сваіх “Турэмных сшытках” Бяляцкі апісваў гэтую сустрэчу. Між іншым ён напісаў: “Гуджэроцці сказаў: “Я буду ў кастрычніку ў папы. Што перадаць яму?”. – Скажыце, што гэта найвялікшая падзея ў маім жыцці. Увага і клопат папы пра нас. (…) Будзем спадзявацца, што ягонае заступніцтва за палітычных зняволеных у Беларусі дасць плён”.
Алесь Бяляцкі з’яўляецца палітвязнем і сёння. Нобелеўскі лаўрэат знаходзіцца ў турме з ліпеня 2021-га.
