Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юМОВЫПа-беларускуПЕРАСЛЕДСЛОВЫ

«Але я веру ў Бога. І мяркую, што трэба хаця б не парушаць запаведзі»: выкладчыка-юрыста звальняюць з БДУ з-за подпіса пад антываенным зваротам

Дацэнт факультэта міжнародных зносін БДУ Аляксандр Данілевіч працуе ў вну ўжо 20 гадоў. Але яго «папрасілі».

Праекту «1906» сталі вядомы падрабязнасці справы. Ён падпісаўся пад антываенным зваротам адвакатаў і юрыстаў. І пачалося: спачатку праблемы ў адвакатуры, завялі дысцыплінарную вытворчасць, потым ужо і ў БДУ: размовы з загадчыцай кафедры і адным з намеснікаў дэкана. Яму нагадалі правілы ўнутранага распарадку, што маўляў нельга займацца палітычнай агітацыяй.

Але Аляксандр лічыць, што ён не займаўся палітыкай: «Я супраць вайны, гэта мая чалавечая, грамадзянская і хрысціянская пазіцыя, не лічу, што зрабіў нешта «экстрэмісцічэскае».

Вынік: звальненне праз сканчэнне кантракту (у канцы мая).

— Але я веру ў Бога. І мяркую, што трэба хаця б не парушаць запаведзі. Калі б мы не хлусілі хаця б — шмат чаго было б інакш.