Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Варшаве арганізавана душпастырства для беларускіх рыма-католікаў

У Варшаве арганізавана душпастырства для беларускіх рыма-католікаў

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У Варшаве па ініцыятыве кардынала Казімежа Ныча арганізавана душпастырства для беларускіх рыма-католікаў.

Месца дзейнасці: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм).

Кожную нядзелю і ў абавязковыя святы Святая Імша:

11.30 і 18.00

Выключэнне — кожная другая нядзеля месяца: у гэты дзень супольная Эўхарыстыя праходзіць разам з польскай парафіяй у верхнім храме на польскай мове з элементамі на беларускай.

Пасля кожнай нядзельнай Імшы ладзіцца сустрэча вернікаў са святарамі за гарбатай і кавай.

Кожны панядзелак — онлайн-катэхеза, кожную суботу — онлайн-ружанец.

У справах падрыхтоўкі і прыняцця хросту, Эўхарыстыі і бежмавання, а таксама шлюбаў можна звяртацца да служачых святароў.

Тэлеграм-чат “Беларусы-каталікі Варшавы» — https://t.me/catholicBelarusWwa

E-mail святара: barokslava@gmail.com

Служачыя святары:

кс. Вячаслаў Барок

кс. Яўген Вінтаў


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава