Да супольнай малітвы за Паліну Шарэнда-Панасюк заклікаюць нямецкія хрысціянкі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Хрысціянкі з Нямеччыны Юля і Наталля звяртаюцца за хрысціянскай супольнасці з заклікам да малітвы за Паліну Шарэнда-Панасюк:
Шаноўныя сябры, шчырыя душою і вольныя думкай, гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто ў бядзе, а таксама ўсе неабыякавыя людзі.
Сёння мы хочам звярнуцца да вас з просьбай аб малітве за жанчыну, якая пакутуе ў нечалавечых умовах, жанчыну, пазбаўленую сувязі з роднымі, вымушаную разлічваць не на справядлівасць, а толькі на літасць сваіх вартаўнікоў. Нядаўна стала вядома, што актывістка з Брэсту, нязломная і адчайная Паліна Шарэнда-Панасюк ужо каторы раз змешчана ў карцар гомельская жаночай калоніі, яе пазбавілі харчовых перадач, усяляк ціснуць на яе, намагаючыся зламаць гэтую смелую жанчыну.
Нажаль, мы не можам сёння ніяк ёй дапамагчы, акрамя як маліцца за яе. І мы верым, што супольная малітва можа ствараць цуды. Асабліва напярэдадні свята Божага Нараджэння.
З гэтага клопату пра такую мужную, але ўсё ж жанчыну, маці дваіх непаўналетніх дзяцей, але і з верай у сілу шчырай супольнай малітвы мы заклікаем усіх вернікаў, каму неабыякавы лёс Паліны, каму неабыякавы лёс людзей, якія вераць у вольную Беларусь, далучыцца да нас.
Мы молiмся за Паліну кожны дзень, а 21 гадзіне па Берліну (23-й па Мінску).
Кожны можа далучыцца да нас!
Запаліце свечку, і падумайце пра яе, звярніцеся да Бога з просьбай аб дапамозе і абароне для Паліны, аб тым, каб даў ёй сілы і мудрасці перанесці ўсе пакуты турмы, каб не пакідаў яе ў хвіліны смутку і адчаю, каб даў ёй адчуць таксама і наш клопат пра яе, каб у яе не згасала надзея, што дабро пераможа. Памаліцеся таксама і аб тым, каб Усемагутны Бог спаслаў міласэрнасць на тых, хто адказвае за лёс беларускіх жанчын у калоніі. Няхай сэрцы іх не счарсцвеюць, хай успомняць яны пра Божы наказ быць міласэрнымі і сумленнымі.
Хай сіла і цеплыня супольнай малітвы пераможа халодныя турэмныя сцены.
Дзякуем за вашу падтрымку!