Учора споўнілася паўгады, як у калоніі пры невядомых абставінах загінуў палітвязень і актыўны каталіцкі вернік Вітольд Ашурак
У гэты дзень за яго маліліся па ўсёй Беларусі і ў сьвеце. У касьцёле ў Бярозаўцы, на радзіме Вітольда, адбылася імша ў інтэнцыі яго памяці. Ля алтара стаяў партрэт загінулага, што звычайна не практыкуецца, і можна лічыць знакам асаблівай пашаны да Вітольда.