Ва ўсіх каталіцкіх парафіях Беларусі будзе здзяйсняцца грашовы збор у дапамогу мігрантам
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Заўтра, 14 лістапада, ва ўсіх каталіцкіх парафіях Беларусі будзе здзяйсняцца грашовы збор у дапамогу мігрантам, якія знаходзяцца на дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведаміла Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі.
Акрамя таго, у каталіцкіх парафіях Гродна зладзяць збор матэрыяльных сродкаў: адзення і абутку, ежы, сродкаў гігіены.
Аналагічны збор праводзіцца пры Пакроўскім кафедральным праваслаўным саборы Гродна. Пра яго абвясцілі толькі ўчора, але ўжо сёння першая партыя гуманітарнай дапамогі ад Гродзенскай праваслаўнай епархіі прыехала на мяжу. Суправаджаў груз протаіерэй Аляксандр Казакевіч, адказны за супрацоўніцтва епархіі з праваахоўнымі органамі. Ён вядомы тым, што ў чэрвені праводзіў экскурсію па Пакроўскім саборы для Мікалая Карпянкова. На днях протаіерэй Казакевіч наведаў Гродзенскую памежную групу, дзе правёў гутарку с вайскоўцамі і асвяціў службовую тэхніку.