Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Маўчыце — і ўсё будзе добра»: чым беларускі рэжым адрозніваецца ад расійскага ў дачыненні да релігійных аб’яднанняў

«Маўчыце — і ўсё будзе добра»: чым беларускі рэжым адрозніваецца ад расійскага ў дачыненні да релігійных аб’яднанняў

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Гэтую розніцу можна назіраць на прыкладзе стаўлення абодвух рэжымаў да Сведкаў Іеговы. Як вядома, у Расеі іх 4 гады таму прызналі экстрэмістамі і пераследуюць, таму многія адказныя прадстаўнікі гэтай рэлігійнай групы бягуць, у тым ліку і ў Беларусь. Былі спробы запытаў расійскіх сілавікоў на дэпартацыю некалькіх такіх асоб: апошні выпадак здарыўся нядаўна з 44-гадовым расіянінам Алегам Ланшаковым, які збег ад пераследу ў Беларусь і зараз мае від на жыхарства ў Брэсце. У канцы верасня яго затрымала міліцыя па запыту калег з РФ і ён быў размешчаны у ІЧУ (а пазней у СІЗА) да часу разгляду пытання яго дэпартацыі. Але ўжо 14 кастрычніка па загаду пракуратуры ён быў вызвалены. Генпракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы.

Цікавы кейс: РФ выдае беларускіх «экстрэмістаў» па запыту сілавікоў з заходняй суседкі, а вось — у адваротным кірунку, што тычыцца Сведкаў Іеговы, гэта не дзейнічае. Чаму так?

«Новая Газета» тлумачыць адрозненне падыходаў тым, што ў РФ ад рэлігійных арганізацый патрабаюць актыўную лаяльнасць, актыўную патрыятычную пазіцыю. А Сведкі Іеговы вядомыя як раз высокай мерай апалітычнасці. Такая пазіцыя індыферэнтнасці ў Расеі аб’яўляецца экстрэмізмам. А вось у Беларусі наадварот: дзяржаве на руку палітычна безактыўныя групы, адміністрацыю Лукашэнкі задавальняе маўчанне рэлігійных груп, таму і няма падстаў да іх пераследу.

Мы пацікавіліся ў былога старэйшыны Сведак Іеговы ў Беларусі, наколькі такое тлумачэнне дакладнае.

Ён пацвярджае, што аўтар артыкула ў НГ мае рацыю:

💬 «Сведкі Іеговы насамрэч маюць нават свайго роду рэлігійную забарону на ўдзел у любой палітычнай актыўнасці, таму яны могуць быць прываблівымі для розных рэпрэсіўных рэжымаў. Цяжка казаць пра матывы пераследу ў РФ: усё ж там Сведкі Іеговы маюць колькасць дастатковую, каб быць бачнымі. У Беларусі іх значна меньш. Але і ў Беларусі стаўленне да іх можа ў любы час змяніцца. Памятаю, што да мяне, калі я пакінуў іх, звярталіся ў Беларусі прадстаўнікі розных антыкультавых арганізацый, каб далучыцца да іх спробаў увесці розныя забароны для Сведкаў Іеговы. Канешне, я адмовіўся ад гэтых прапаноў. Але зараз, калі вядзецца пошук ворага ў любым суседзе, такія спробы могуць узнавіцца з новай сілай.»


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава