Лідэра беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўла Севярынца не адпусцілі з калоніі на пахаванне бацькі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Нягледзячы на просьбы сваякоў, дыпламатаў, хрысціянскіх іерархаў і простых грамадзянаў сустаршыню БХД Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі.
Жонка Паўла Вольга распавяла, як гэта было:
“Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі. Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы ня зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі. Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны. Буду ўдзячная, калі зможаце падтрымаць яго лістамі: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17. Дзякуем усім за падтрымку. Вельмі сумуем па нашаму Канстанціну Паўлавічу. Вечны яму супакой”.