Складаная дыпламатыя
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Афіцыйны сайт Каталіцкай Царквы ў Беларусі паведаміў пра сустрэчу паміж нунцыем Антэ Ёзічам і міністрам Уладзімірам Макеем.
Спецыяльна для Catholic.by Антэ Ёзіч пракаментаваў, што ўлады «не падтрымліваюць ніякіх дзеянняў, скіраваных на распальванне варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў той ці іншай рэлігійнай супольнасці».
Такім чынам, Апостальскі нунцый як дыпламат проста паўтарыў сваімі словамі версію рэжыма, якую агучыў Макей. Вядома, беларускім вернікам і грамадству ў цэлым было б цікава таксама пачуць версію Ватыкану, а магчыма і ўбачыць пэўныя дзеяньні. Бо калі ўсё добра, то падобныя раптоўныя сустрэчы не патрэбныя, хіба ня так?
Разам з тым афіцыйны сайт Касьцёлу прама зьвязвае размову Ёзіча і Макея са сьвежым скандалам вакол абразьлівай карыкатуры ў дзяржаўнай газеце і працягвае патрабаваць адэкватнай рэакцыі:
«Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі спадзяецца, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку згаданай публікацыі».
А на «паралельную рэальнасьць» у дзіўным каментары Антэ Ёзіча іранічна рэагуе аўтарскі каталіцкі канал Rerum Novarum:
«Неяк не бачу, што “ўлады не падтрымліваюць”. Ці можа, Лукашэнка, які кажа каталікам “нарветесь”, сілавікі і газета Менгарвыканкаму – не ўлады? У такім разе віншую Святлану Георгіеўну з прызнаннем ад Ватыкану».