Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Віншуем палітвязня Міколу Дзядка

Віншуем палітвязня Міколу Дзядка

Віншуем палітвязня Міколу Дзядка
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Віншуем палітвязня Міколу Дзядка, якому сёння спаўняецца 33 гады! Мікола — журналіст, пісьменнік і даследчык. Мінулаю восенню ён быў жорстка затрыманы і перажыў катаванні. Гэта ўжо ня першы раз, калі Мікола знаходзіцца ў зняволеньні за свае перакананні.

Мікола Дзядок шырока вядомы ў Беларусі як тэарэтык і практык анархізму, але недастаткова вядомы як хрысціянін. Аднак анархізм для Міколы — гэта не проста палітычная ідэалогія, але натхнёнае Евангеллем змаганьне за свабоду асобы і грамадства. У адным са сваіх лістоў з турмы Мікола напісаў так:

«Згодзен з думкай, што хрысціянства і анархізм маюць шмат агульнага. Менавіта гэтая думка прыйшла мне ў галаву найперш, калі я ўпершыню ўдумліва і разважліва прачытаў Новы Запавет. Больш за тое, я прыйшоў да высновы, што анархізм — гэта працяг хрысціянства ў палітычнай сферы, ягонае лагічнае падоўжанне. Зразумела, калі мы бярэм хрысціянства аўтэнтычнае, такое, якое падавалася ў Евангеллях, а не тое, якое зараз выкарыстоўваецца элітамі для сваіх уласных мэтаў».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава