Малебен за беларускі народ у грэка-каталіцкай царкве ў Лондане
18 лістапада 2020 года ў грэка-каталіцкай капліцы св. Пятра і Паўла ў Лондане (Марыян Гауз) быў адслужаны малебен за здароўе ўсіх беларусаў, бязвінна зняволеных, якія церпяць пераслед, і за супакой бязвінна загінулых у апошні час у Беларусі.
У казані айцец Сяргей падкрэслівае, што «мы молімся за краіну, якая ў даны момант несвабодная, каб яна набыла гэтую свабоду».
У канцы малебна быў спеты «Магутны Божа».