Каталічка, магістар сацыялёгіі, шматдзетная маці: затрыманая Вольга Залатар
Жыхарку Ждановічаў Вольгу Залатар арыштавалі 18 сакавіка. Па словах суседзяў, дадому да Вольгі прыехала група сілавікоў з ГУБАЗіК. Яны правялі ператрус і забралі Вольгу з сабой, цяпер яна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Прэс-служба УУС Менаблвыканкаму паведамляе, што на Вольгу завялі крымінальную справу. Артыкул, паводле якогда распачалі справу, не называецца.
Позьнім вечарам таго ж дня затрымалі мужа Вольгі Сяргея. Яго абвінавацілі ў пікетаваньні (мужчына нібыта вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на вакне свайго дому) і асудзілі на 10 сутак арышту. У Вольгі і Сяргея пяцёра непаўналетніх дзяцей — старэйшай дачцэ 17 гадоў, малодшаму сыну 4. Цяпер імі апякуецца маці Вольгі Яніна.
Жыхары Ждановічаў расказваюць, што Вольга Залатар займала актыўную пазыцыю ад самага пачатку пратэстаў. Вольгу тройчы затрымлівалі. Яна працавала назіральніцай на выбарчым участку, валянтэрыла ля Акрэсьціна, хадзіла на судовыя працэсы над удзельнікамі пратэстаў у якасьці назіральніцы ад «Вясны».
«Сапраўдная каталічка», «патрыётка» — так характарызуе Вольгу яе прыяцелька Анастасія. Жанчына кажа, што празь сям’ю Вольгі прыйшла ў касьцёл.
Роўна празь дзень пасьля арышту сям’я плянавала паездку ў Турэччыну на адпачынак. Квіткі на самалёт былі набытыя на 19 сакавіка.
Падрабязнасьці на Радыё Свабода
Фота: Euroradio