Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Ксёндз Віктар Жук. Прысвячэнне Беларусі Божай Маці ў боксе РАУС

Ксёндз Віктар Жук. Прысвячэнне Беларусі Божай Маці ў боксе РАУС

Ксёндз Віктар Жук. Прысвячэнне Беларусі Божай Маці ў боксе РАУС

Дзень, калі мяне затрымалі, быў 8 снежня, урачыстасць Беззаганнага Зачацця Божай Маці. У мяне с сабой быў выдрукаваны “Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі”, які ў той дзень мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прасіў прачытаць у кожнай парафіі і касцёле – пасля шпацыру па горадзе я планаваў адразу пайсці ў капліцу, на адарацыю і св. Імшу. Замест гэтага трапіў у РАУС, а потым у ІЧУ. Калі ў РАУС у мяне забралі практычна ўсё, што было ў кішэнях (нават аднаразовыя маскі), чамусьці аддалі аркуш з актам прысвячэння – хіба, з павагі да “рэлігійных рэчаў”. Чакаючы (даволі доўга) у “боксе” ў РАУС, пакуль нас перавязуць у ІЧУ, у пэўны момант у нас нарадзілася жаданне памаліцца Ружанцам. Тады я ўспомніў пра той тэкст малітвы, які быў у маёй кішэні, і ў прысутнасці Аляксея і а. Аляксея прачытаў яго перад тым, як маліцца на Ружанцы. Сёння, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Багародзіцы, ўспомніў пра гэты сімвалічны эпізод: прысвячэнне Беларусі Божай Маці, якое адбылася ў боксе Першамайскага РАУС г. Віцебска.

Маці Божая, будзь нам клапатліваю Маці і нястомнаю Заступніцай у гэты час вялікіх і небяспечных выклікаў!

Крыніца


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава