Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Адноўлены сайт Леаніда Маракова з біяграфіямі тысяч рэпрэсаваных святароў

Адноўлены сайт Леаніда Маракова з біяграфіямі тысяч рэпрэсаваных святароў

Адноўлены сайт Леаніда Маракова з біяграфіямі тысяч рэпрэсаваных святароў

Пасля трох гадоў недаступнасці аднавіў працу сайт даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова. На ім сабраныя біяграфіі тысяч беларусаў, якія сталі ахвярамі камуністычнага тэрору. Сярод іх — каля 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, расстраляных, закатаваных у турмах НКУС або адпраўленых у лагеры.

Усяго ў даведніках Маракова прадстаўленыя біяграфіі больш як 4000 настаўнікаў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, звыш 1000 літаратараў і навукоўцаў, а таксама тысяч іншых рэпрэсаваных. На сайце можна прачытаць і творы самога даследчыка, і вершы яго дзядзькі, паэта Валерыя Маракова, расстралянага 29 кастрычніка 1937 года.

Пра аднаўленне рэсурсу паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Праца стала магчымай дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў, Івану Бахціну і дазволу сына даследчыка Змітра Маракова.

«Памяць пра нашых продкаў — падмурак, на якім мы зможам бараніць будучыню Беларусі, яе Свабоду і Незалежнасць!»

— пісаў Леанід Маракоў у звароце да наведвальнікаў сайта.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост